Квэст-гульня «Беларуская мова – цудоўная мова»

17 лютага ў філіяле «Гарадская бібліятэка сямейнага чытання» адбылася квэст-гульня «Беларуская мова – цудоўная мова», прысвечаная роднай мове. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змаглі адчуць прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова.

Затым дзеці прынялі ўдзел у віктарыне «Як ты ведаеш беларускую мову?», дзе прадэманстравалі добрыя веды роднай мовы, адгадвалі прадметы і з’явы па прыкметах, называючы іх па-беларуску. Гульня працягнулася цікавымі конкурсамі: «Перакладчык», «Назвы месяцаў», «Беларускія прыказкі».

Гэтае гульнявое мерапрыемства прайшло з карысцю: яно дапамагло замацаваць веды дзяцей пра мову, пашырыла іх слоўнікавы запас і паказала разнастайнасць і багацце роднай мовы.