Тыдзень беларускай мовы «Пявучы гоман мовы продкаў»

Немагчыма ўявіць сабе родную мову без яе знакамітых песняроў, тых, хто ствараў і стварае мастацтва беларускага слова. Менавіта яны, нашы пісьменнікі і паэты, надаюць мове жыццё, напаўняюць яе сэнсам і прыгажосцю.

Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у бібліятэках Светлагорскай раённай сеткі прайшоў тыдзень беларускай мовы пад назвай «Пявучы гоман мовы продкаў». Гэта быў сапраўдны марафон мерапрыемстваў, прысвечаных нашай роднай мове.

17 лютага ў філіяле «Гарадская бібліятэка сямейнага чытання» адбылася квэст-гульня «Беларуская мова – цудоўная мова», прысвечаная роднай мове. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі змаглі адчуць прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова.


21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта свята накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і падтрымку нацыянальнай мовы і культуры. Да гэтай даты ў філіяле «Гарадская бібліятэка №3” прайшла гутарка “О, роднае слова, ты люба і міла!”. Прысутныя акунуліся ў чароўны свет роднай беларускай мовы. Бесперапынна гучалі песні, вершы, байкі, гумарэскі, выказванні славутых беларусаў пра мову, нават невялікія казкі ў выкананні саміх чытачоў. Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях “Словы-хітруны”, “10 запаведзяў аб мове В. Шведа”. У заканчэнні мерапрыемства яны з цікавасцю праглядзелі медыястужку “Смак мовы”.


У Давыдаўскай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, на якім вучні змаглі пачуць і адчуць прыгажосць і мілагучнасць роднага слова. Бібліятэкар падкрэсліла важнасць мовы ў жыцці чалавека, асабліва роднай.

Гучалі шматлікія беларускамоўныя прыказкі, прымаўкі, загадкі, якія адлюстроўваюць старадаўнюю мудрасць і душу беларускага народа. Дзеці чыталі вершы класікаў: М. Танка, Я. Купалы, П. Панчанкі, М. Багдановіча і іншых паэтаў.

Асаблівую ўвагу бібліятэкар надала кніжным выставам «Я роднай мовай ганаруся, я з ёю плачу і смяюся» і «Ты — як песня салаўя, мова родная мая». Яны дапамаглі вучням глыбей зразумець асаблівасці беларускай мовы і яе паходжанне.


19 лютага, у межах Тыдня беларускай мовы «Пявучы гоман мовы продкаў», бібліятэкар Краснаўскай сельскай бібліятэкі правяла літаратурную гадзіну «Сэрцам роднага слова краніся» для вучняў 3-5 класаў.

Магутнае слова, ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сне,
Душу мне стрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне.
(Янка Купала)

Удзельнікі мерапрыемства змаглі паглыбіцца ў свет беларускай паэзіі, чытаючы вершы айчынных аўтараў, выконваючы цікавыя інтэлектуальныя заданні, а таксама разважаючы над глыбокім сэнсам беларускіх прыказак.


Да Міжнароднага дня роднай мовы ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Дуброва была налажана выстава-заклік «Пачніце дзень з цікавай кнігі!».

На ёй кнігі серый “Бібліятэка пачатковай школы”, “Таямніцы беларускай мовы”.

Мудрасць змешчана ў скорагаворцы: “Хто кніжку любіць і шануе, Таму і шчасціць, і шанцуе”.

Мовазнаўчы батл «Вянок з беларускіх слоў мы створым разам» прайшоў у мясцовай школе. Спачатку патрэбна было называць любое слова. Наступны ўдзельнік павінен прыдумаць слова, якое пачынаецца  з апошняй літары папярэдняга. I гэтак далей, як мага даўжэй працягваць ланцужок. Атрымалася скласці вянок больш як з  20 слоў.

зязюля – ялінка – ануча – аўтобус – сум – мара – адзенне елка – аловак – кашаль – лаўка – агарод- дах- хлус – світанак – кішэнь – непагадзь – дзічка – аматар – рукзак – кветка — аматар – рыдлёўка – абрус – сподак – крок – кропка – абутак – крыніца – адказ – знічка – апостраф – фартух- хвароба.

Дарэчы было чытанне на памяць бібліятэкарам верша Васіля Жуковіча “Пра лянівага ката”. Лянівы кот ў вершы захацеў купіць у краме мышалоўку, каб не лавіць самому мышэй.

Сэнс верша – трэба разлічываць на сябе, а не на нейкія прыстасаванні.     

Трэба ведаць родную мову і часцей размаўляць на ёй.


У Асташкавіцкай сельскай бібліятэцы арганізавана мерапрыемства гутарка-абмеркаванне “Мова продкаў знікнуць не можа!” — гэта культурна-асветніцкая бібліятэчная імпрэза, накіраваная на выхаванне роднай мовы, павагі да культурнай спадчыны і гісторыі продкаў. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі абмяркоўвалі ролю мовы ў фармаванні нацыянальнай ідэнтычнасці, яе важнасць для сувязі пакаленняў і спосабы захавання моўнай спадчыны. Усё дружна чытаючы кнігі шукалі сэнс і правапіс розных незразумелых з першага чытання слоў і прапаноў, выкарыстоўваючы дапаможныя беларускія слоўнікі і даведнікі.


У Міхайлаўскай сельскай бібліятэцы, у рамках клуба «Весёлые ребята», адбылася пазнавальная гульня «Знайдзі пару да слова». Мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, было накіравана на развіццё моўнай культуры. Удзельнікі падбіралі рыфмы, сінонімы, антонімы і асацыяцыі да зададзеных слоў, а таксама дэманстравалі веданне літаратуры, адгадваючы працяг вядомых казак.


24 лютага ў Вяжнаўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна для дзяцей малодшага ўзросту пад назвай «З любоўю да роднай мовы».

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з разнастайнасцю моў свету, а таксама з асаблівасцямі і прыгажосцю беларускай мовы. Асаблівая ўвага была нададзена вывучэнню мудрасці, якая хаваецца ў беларускіх прыказках і прымаўках. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў адгадванні загадак і вялі размову на роднай мове. Цікавасць выклікала абмеркаванне значэння імёнаў у перакладзе з розных моў.


На працягу тыдня ў бібліятэках былі аформлены тэматычныя выставы.

Палеская сельская бібліятэка
Чыркавіцкая сельская бібліятэка
Якімаваслабодская сельская бібліятэка

Усе гэтыя мерапрыемствы былі накіраваны на тое, каб яшчэ раз падкрэсліць важнасць роднай мовы, заахвоціць людзей да яе вывучэння і выкарыстання, а таксама нагадаць пра багацце і прыгажосць беларускага слова.